Саланека Альберт Андрэевіч
Саланека Альберт Андрэевіч нарадзіўся 28 красавіка 1937 года ў Віцебску. Вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Доктар біялагічных навук, прафесар.
Скончыў сярэднюю школу № 11, а ў 1960 годзе – Віцебскі ветэрынарны інстытут.
У 1960–1963 гг. працаваў у Гродзенскай вобласці загадчыкам Воранаўскай раённай ветэрынарна-бактэрыялагічнай лабараторыі, потым выкладаў у Ваўкавыскім зоаветэрынарным тэхнікуме. У 1966–1987 гг. А. Саланека працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі: малодшы, старшы (з 1972) навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, загадчык лабараторыі па вывучэнні туберкулёзу.
У 1984–1987 гг. Альберт Андрэевіч Саланека працаваў у Афганістане, займаўся падрыхтоўкай практычных і навуковых кадраў для гэтай краіны.
З 1987 года – загадчык кафедры мікрабіялогіі і вірусалогіі Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, з 1995 года – прафесар гэтай кафедры.
Аўтар больш за 135 навуковых прац, прысвечаных вывучэнню інфекцыйных захворванняў у сельскагаспадарчых жывёл.
За навуковую працу па дыягностыцы туберкулёзу і мікрабактэрыёзу Альберт Андрэевіч узнагароджаны медалём ВДНГ СССР.
Жыве ў Віцебску.
ЛІТАРАТУРА
1. Автобиографический очерк доктора ветеринарных наук, профессора Солонеко Альберта Андреевича (к 85-летию образования УО ВГАВМ) / отв. за вып. А. А. Вербицкий. – Витебск : ВГАВМ, 2011. – 16 с.
2. Саланека Альберт Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 101.
3. Саланека Альберт Андрэевіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 535.
4. Солонеко Альберт Андреевич // Витебская ордена «Знак Почета» государственная академия ветеринарной медицины: история и современность (к 85-летию со дня основания): 1924–2009 / под общ. ред. А. И. Ятусевича. – Витебск : ВГАВМ, 2009. – С. 164–165.
5. Солонеко Альберт Андреевич // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск : Витебский государственный университет, 2007. – С. 137.