Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Салавей Ларыса Фёдараўна

Дата нараджэння
22.07.1934
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. Орша
Род дзейнасці
мастацтвазнавец
Узнагароды і прэміі
Заслужаны настаўнік БССР (1975 )

Салавей Ларыса Фёдараўна нарадзілася 22 ліпеня 1934 года ў Оршы, беларускі мастацтвазнаўца. Заслужаны настаўнік БССР (1975). Член Беларускага саюза мастакоў з 1984 г. У 1968 г. скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1966–81 гг. выкладчык прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча, у 1981–87 гг. сакратар праўлення Беларускага саюза мастакоў, у 1988–92 гг. намеснік дырэктара дырэкцыі мастацкіх выставак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у 1992–97 гг. намеснік дырэктара многафункцыянальнага выставачнага комплексу «На ростанях».

Друкуецца з 1970 г. Аўтар шэрагу артыкулаў па праблемах беларускага выяўленчага мастацтва, эстэтычнага выхавання і музеязнаўства. Ёй належаць манаграфіі пра беларускіх мастакоў Р. Кудрэвіч (1974), М. Казакевіча (1987), І. Рэя (1990), альбом «А. Гугель і Р. Кудрэвіч» (1994), творчыя партрэты мастакоў Л. Панамарэнкі, У. Кожуха, Я. Зайцава, А. Кузьміча, В. Целеша, І. Міско і іншых.

Л. Ф. Салавей – арганізатар выставак беларускіх мастакоў за мяжой, а таксама заснавальніца многіх карцінных галерэй у рэспубліцы. Аўтар каталогаў выставак: «9 мастакоў з Беларусі» (выд. у 1993 г., Італія), «7 мастакоў з Беларусі» (выд. у 1994 г., Мінск), «Каталог I міжнароднага пленэру па жывапісе імя Бялыніцкага-Бірулі» (1996) і інш.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Крэпак, Б. А. Салавей Ларыса Фёдараўна / Б. А. Крэпак // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 94–95.

2. Салавей Ларыса Фёдараўна // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 439–440.