Саленік Карп Трафімавіч
Саленік Карп Трафімавіч – буйнейшы камедыйны артыст.
Нарадзіўся 7 чэрвеня 1811 года ў Лепелі ў сям'і павятовага каморніка.
Вучыўся на матэматычным факультэце Віленскага ўніверсітэта, але цяга да тэатра прывяла яго ў 1831 годзе ў Харкаўскую тэатральную трупу І. Ф. Штэйна, дзе ён уладкаваўся суфлёрам. Праз год пачаў працаваць артыстам гэтага тэатра.
3 1836 года ён выступаў у трупе Л. Млаткоўскага.
У далейшым працаваў у тэатральных калектывах Курска, Кішынёва. Але асноўная акцёрская дзейнасць праходзіла ў розных гарадах Украіны, Расіі, Малдовы.
3 поспехам ішлі п'есы, у якіх ён выконваў галоўныя ролі – Фамусава («Гора ад розуму» А. С. Грыбаедава), Качкарова, Хлестакова, Бобчынскага, Добчынскага, Восіпа («Жаніцьба» і «Рэвізор» М. В. Гогаля), Выбарнага, Вознага, Чупрыны («Наталка-Палтаўка», «Салдат-чарадзей» П. Катляроўскага) і іншых.
Памёр 19 кастрычніка 1851 года ў Харкаве, дзе і быў пахаваны.
ЛІТАРАТУРА
1. Марціновіч, А. Супернічаючы... са Шчэпкіным / А. Марціновіч // Беларуская думка. – 2006. – № 1. – С. 131–137.
2. Піліпчук, Р. Я. Саленік Карп Трафімавіч / Р. Я. Піліпчук // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 107.
3. Соленик Карп Трофимович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 481.
4. Януш, І. Ю. Саленік Карп Трафімавіч / І. Ю. Януш // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 2 : Л–Я. – С. 329.
5. Януш, І. Ю. Таленавіты акцёр Карп Саленік / І. Ю. Януш // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 95–96.