Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сальнючэнка Яўген Паўлавіч

Дата нараджэння
24.01.1945
Месца нараджэння
Магілёўская вобласць, в. Хоцімка
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін г. Наваполацка (2012)
ордэн «Знак Пашаны» (1981)
медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.»
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
медаль ВДНГ СССР

САЛЬНЮЧЭНКА ЯЎГЕН ПАЎЛАВІЧ нарадзіўся 24 студзеня 1945 года ў в. Хоцімка Магілёўскай вобласці.

Пасля заканчэння тэхналагічнага аддзялення Мінскага політэхнічнага тэхнікума (1964) атрымаў спецыяльнасць тэхніка-тэхнолага па перапрацоўцы нафты і газу.

Працаваў памочнікам аператара Куйбышаўскага нафтаперапрацоўчага завода (1962–1964), аператарам Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода (1964), майстрам вытворчага навучання Наваполацкага ПТВ-28.

У 1968 г. паступіў на факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў у Беларускі тэхналагічны інстытут ім. С. М. Кірава. З 3-га курса накіраваны ў Вышэйшую тэхнічную школу хіміі ў Мерзебург (ГДР). Атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-хіміка-тэхнолага працаваў начальнікам змены Полацкага хімкамбіната (1973–1974).

У 1974 г. перайшоў на партыйную працу інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела Наваполацкага гаркама КПБ.

У 1977 г. абраны сакратаром партыйнага камітэта Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода.

У 1981–1983 гг. працаваў другім сакратаром Наваполацкага гаркама КПБ, у 1983–1988 гг.– першым сакратаром Наваполацкага гаркама КПБ. Пасля гэтага быў пераведзены на працу ў апарат ЦК КПСС у Маскве.

З 1997 г. працаваў у сістэме нафтавай кампаніі «Лукойл» – начальнікам упраўлення справамі і кадраў ЗАТ «Лукойл-Нефтегазстрой», у 2006–2007 гг. займаў тую ж пасаду ў ААТ «Гипрокаучук».

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1981), юбілейным медалём «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.», бронзавым медалём ВДНГ СССР «За распрацоўку і ўкараненне стандартаў прадпрыемства па сістэме работы з кадрамі, арганізацыі сацыялістычнага спаборніцтва і ідэйна-выхаваўчай працы». У 2012 г. прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Сольнюченко Евгений Павлович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 30.

2. Факеев, В. С днем рождения, Евгений Павлович! / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2010. – 23 студз. – С. 2.

3. Факеев, В. Слуга – ЦК, отец – солдатам / В. Факеев // Вестник Нафтана (Новополоцк). – 2010. – 23 янв. – С. 5.

4. Факеев, В. Кто они – первые? / В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2017. – 10 нояб. – С. 2.