Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Салярцінскі Іван Іванавіч

Дата нараджэння
20(03).11(12).1902
Месца нараджэння
Віцебская губерня, г. Віцебск
Дата смерці
11.02.1944
Род дзейнасці
музыказнаўца, тэатральны і музычны крытык
Навуковае званне
прафесар (1939)

Салярцінскі Іван Іванавіч нарадзіўся 20 (3) лістапада (снежня) 1902 года ў Віцебску ў сям'і старшыні гарадскога суда. Гісторык музыкі, тэатральны і музычны крытык.

Скончыў Віцебскую гімназію. У 1924 годзе скончыў рамана-германскае аддзяленне факультэта грамадскіх навук Ленінградскага ўніверсітэта. Адначасова Іван Салярцінскі вывучаў гісторыю тэатра ў Інстытуце гісторыі мастацтваў, дзе потым скончыў аспірантуру (1929). У сярэдзіне 1920-х гадоў браў прыватныя ўрокі дырыжыравання ў Мікалая Малько, аднак далейшую музычную адукацыю асвойваў самастойна.

З 1923 года І. Салярцінскі выкладаў гісторыю музыкі, літаратуры і тэатра. Выступаў таксама як лектар і крытык-публіцыст па пытаннях мастацтва, эстэтыкі і псіхалогіі ў розных вышэйшых навучальных установах Ленінграда. З 1936 года працаваў у Ленінградскай кансерваторыі.

У 1934–1941 гг. працаваў таксама ў выдавецтве пры філармоніі, пасля стаў яе мастацкім кіраўніком, сумяшчаў гэтую дзейнасць з працай у Тэатры оперы і балета імя Кірава.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны разам з калектывам філармоніі быў эвакуіраваны ў Новасібірск, дзе разгарнуў вялікую канцэртную і лекцыйную дзейнасць, шмат пісаў.

Аўтар артыкулаў па заходне-еўрапейскай класіцы, харэаграфіі, тэатральным мастацтве, літаратуры, а таксама па савецкай і сучаснай замежнай музыцы. Звяртаўся да праблем класічнай музычнай спадчыны, пытанняў сімфанізму, опернай і балетнай драматургіі, падзей савецкай музычнай культуры.

Памёр Іван Іванавіч 11 лютага 1944 года ў Новасібірску.

З 1989 года ў Віцебску штогод праводзяцца Міжнародны музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага, навуковыя чытанні. У 1992 годзе Віцебскаму музычнаму вучылішчу было прысвоена імя І. І. Салярцінскага. А ў 2003 годзе перад уваходам у каледж усталяваны помнік Івану Іванавічу. У Новасібірскай кансерваторыі дзейнічае студэнцкі сімфанічны аркестр імя І. І. Салярцінскага пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў РФ Віктара Мінасяна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Воспоминания Н. А. Малько об И. И. Соллертинском // Бюллетень Музея Марка Шагала / редкол.: Л. Хмельницкая, Д. Симанович. – Витебск : Витебская областная типография, 2010. – Вып. 18. – С. 97–98.

2. Дединкина, С. Восхождение к симфонии / С. Дединкина // Народная газета. – 2008. – 11 верас. – С. VI.

3. Иван Иванович Соллертинский (1902–1944) / сост. О. Олефиренко // Бюллетень Музея Марка Шагала / редкол.: Л. Хмельницкая, Д. Симанович. – Витебск : Витебская областная типография, 2010. – Вып. 18. – С. 88–94.

4. Мясоедова, С. Профессиональная деятельность И. И. Соллертинского в Витебске (1919–1921) / С. Мясоедова // Международный музыкальный фестиваль имени И. И. Соллертинского, 2008–2018 : сборник статей, исследований, материалов научных чтений / сост.: Н. В. Мацаберидзе, Е. М. Подоляк. – Витебск : Витебская областная типография, 2018. – С. 46–51.

5. Они прославили Витебщину / подгот.: С. Шурпакова, Е. Корсакова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2018. – 14 лют. – С. 4.

6. Подлипский, А. Из семейного архива: [Ивана Ивановича] Соллертинского / А. Подлипский // Народнае слова. – 2002. – 10 снеж. – С. 8.

7. Подлипский, А. Как Соллертинский возвращался в Витебск / А. Подлипский, Т. Пастернак // Народнае слова. – 2010. – 11 снеж. – С. 6.

8. Пукшанскі, А. Феномен Салярцінскага / А. Пукшанскі // Звязда. – 2012. – 23 мая. – С. 4.

9. Пукшанский, А. Памяти интеллектуала с большой буквы / А. Пукшанский // Звязда. – 2017. – 12 снеж. – С. 12.

10. Смольскі, Б. С. Салярцінскі Іван Іванавіч / Б. С. Смольскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 122.

11. Салярцінскі Іван Іванавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 251–252.

12. Салярцінскі Іван Іванавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 148.

13. Салярцінскі Іван Іванавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 536.

14. Соллертинский Иван Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 481.

15. Соллертинский родился в Витебске // Витязь. – 2015. – 7 авг. – С. 5.

16. Торадзе, Г. Легендарный Соллертинский: выдающийся русский музыковед в грузинском ракурсе / Г. Торадзе // Музыкальная академия. – 2016. – № 3. – С. 29–31.

17. Шостакович, Д. Воспоминания Д. Д. Шостаковича об И. И. Соллертинском / Д. Шостакович // Бюллетень Музея Марка Шагала / редкол.: Л. Хмельницкая, Д. Симанович. – Витебск : Витебская областная типография, 2010. – Вып. 18. – С. 95–96.

18. Шостакович, Д. Д. Письма И. И. Соллертинскому / Д. Д. Шостакович. – Санкт-Петербург : Композитор, 2006. – 276 с.

19. Шульман, А. Воспоминания об Иване Соллертинском / А. Шульман // Витебский курьер. – 1998. – 15 дек. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Гений-просветитель из Витебска

arrow «Он между нами жил»: воспоминания об И. И. Соллертинском