Савіцкі Маркел Сцяпанавіч
Савіцкі Маркел Сцяпанавіч нарадзіўся 19 чэрвеня 1898 года ў вёсцы Расасна Дубровенскага раёна. Беларускі вучоны ў галіне раслінаводства.
У 1924 годзе скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1924–1935 гг. працаваў у навукова-даследчых установах Беларусі. З 1963 года – загадчык кафедры Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Тэмы асноўных прац – апрабацыя сельскагаспадарчых культур, біялагічныя і агратэхнічныя фактары высокіх ураджаяў. Савіцкі Маркел Сцяпанавіч прапанаваў структурную формулу ўраджайнасці палявых культур, распрацаваў методыку норм высеву збожжавых культур на аптымальным сцебластоі.
Званне доктара сельскагаспадарчых навук прысвоена ў 1962 годзе, заслужанага дзеяча навукі Беларусі – у 1965 годзе, прафесара – у 1963 годзе. Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.
Са снежня 2009 года на агранамічным факультэце сельскагаспадарчай акадэміі прызначаецца стыпендыя імя Маркела Сцяпановіча Савіцкага.
Памёр Маркел Сцяпанавіч 24 ліпеня 1975 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Савіцкі Маркел Сцяпанавіч//Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1973. – Т. 9 : Рабкор–Сочы. – С. 308.
2. Савіцкі Маркел Сцяпанавіч// Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна.– С. 70.