Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шабашоў Сяргей Міхайлавіч

Дата нараджэння
01.05.1923
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, в. Драгуны
Дата смерці
13.04.2007
Род дзейнасці
палітычны і партыйны дзеяч
удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін г. Віцебска (1995)
ордэн Леніна
ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
ордэн Айчыннай вайны I і II ступеняў
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга – тройчы
ордэн «Знак Пашаны»

Шабашоў Сяргей Міхайлавіч нарадзіўся 1 мая 1923 года ў в. Драгуны Лёзненскага раёна, беларускі палітычны і партыйны дзеяч.

У Вялікую Айчынную вайну быў партызанам брыгады імя А. Ф. Данукалава ў Віцебскай вобласці. З 1944 года – першы сакратар Лёзненскага, Віцебскага РК ЛКСМБ.

У верасні 1950 года С. М. Шабашоў быў накіраваны на курсы пры Цэнтральнай камсамольскай школе ў Маскве. У 1956 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута, а ў 1961 г. – вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.

З 1956 года С. М. Шабашоў займае адказныя пасады – сакратара Акцябрскага РК КПБ г. Віцебска, Езярышчанскага, Кобрынскага РК КПБ. З 1962 года – начальнік Кобрынскага калгасна-саўгаснага ўпраўлення Брэсцкай вобласці, з 1965 года – Брэсцкага абкама КПБ. Працаваў загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ. З'яўляўся членам ЦК КПБ у 1961–1965 гг. і ў 1971–1985 гг. З 1971 года – першы сакратар Віцебскага абкама КПБ. У 1971–1975 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. У 1990 годзе С. М. Шабашоў быў абраны народным дэпутатам БССР ад рэспубліканскай арганізацыі ветэранаў вайны і працы.

За баявыя і працоўныя заслугі перад Радзімай Сяргей Міхайлавіч быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Айчыннай вайны I і II ступеняў, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны», шматлікімі медалямі. У 1995 годзе С. М. Шабашову было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Віцебска».

Памёр Сяргей Міхайлавіч 13 красавіка 2007 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бондарева, Е. Во главе комсомола района / Е. Бондарева // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2018. – 18 верас. – С. 2 ; 25 верас. – С. 3 ; 12 кастр. – С. 6.

2. Дроздова, Н. «Из вихря огненного вальса шагнули в полымя войны...» / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 1 мая. – С. 2.

3. Лампицкая, А. Родом из Лиозненщины / А. Лампицкая // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2003. – 29 крас. – С. 2.

4. Тихомирова, Н. Великое не подлежит забвению / Н. Тихомирова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2013. – 12 лют. – С. 3.

5. Шабашов, С. М. «Годы были прожиты честно и не зря» / С. М. Шабашов ; беседовал В. Костюкевич // Віцебскі рабочы. – 2003. – 29 крас. – С. 2.

6. Шабашов, С. М. Фронт в тылу врага / С. М. Шабашов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 26 июня. – С. 3.

7. Шабашов Сергей Михайлович // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : Беларусь, 2008. – С. 69.

8. Шабашов Сергей Михайлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 595.