Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шадурскі Віктар Генадзевіч

Дата нараджэння
26.12.1961
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, в. Сар’я
Род дзейнасці
гісторык
Навуковае званне
Доктар гістарычных навук (2000)
Узнагароды і прэміі
Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
медаль імя Ф. Скарыны

Шадурскі Віктар Генадзевіч нарадзіўся 26 снежня 1961 года ў в. Сар'я Верхнядзвінскага раёна.

Беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2000), прафесар (2002).

У 1984 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў выкладчыкам, дацэнтам, начальнікам упраўлення міжнародных сувязяў БДУ.

З 1997 года – дактарант факультэта міжнародных адносін Белдзяржуніверсітэта. З 2008 года – дэкан факультэта.

Сфера яго навуковых інтарэсаў уключае актуальныя праблемы знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, яе адносіны з еўрапейскімі дзяржавамі, унутраную і знешнюю палітыку Францыі, месца і ролю краін Балтыйскага рэгіёну ў сучаснай сусветнай палітыцы, глабальныя праблемы сусветнага развіцця і іх уплыў на нашу краіну.

Аўтар шматлікіх навуковых публікацый па названай праблематыцы, у тым ліку выдадзеных за мяжой, а таксама манаграфіі і навучальнага дапаможніка, рэкамендаванага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Член Вучонага Савета БДУ, старшыня рэдакцыйнай рады «Журнала міжнароднага права і міжнародных адносін».

У верасні 2013 года быў узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 9 лістапада 2014 года Віктар Генадзевіч Шадурскі быў узнагароджаны медалём імя Ф. Скарыны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у дасягненні высокіх творчых паказчыкаў у сістэме адукацыі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Шадурскі Віктар Генадзевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2004. – Т. 17 : Хвінявічыі–Шчытні. – С. 468.

2. Шадурский Виктор Геннадьевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 596.

3. Шадурский Виктор Геннадьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – С. 561.

4. Шадурскі Віктар Генадзевіч // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф. Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 246.