Шафранава Тамара Аляксандраўна
Шафранава Тамара Аляксандраўна нарадзілася 21 лютага 1946 года ў Віцебску. Балалаечніца, дырыжор і педагог.
У 1966 годзе скончыла Віцебскае музычнае вучылішча па класе балалайкі, у 1971 годзе – Беларускую дзяржаўную кансерваторыю.
3 1971 года – педагог па класах балалайкі і аркестравага дырыжыравання, адначасова кіраўнік і салістка актэта балалаек «Віцебскія віртуозы», кіраўнік і дырыжор аркестра рускіх народных інструментаў. У яе рэпертуары апрацоўкі беларускіх і рускіх народных песень, творы беларускіх, расійскіх кампазітараў, замежнай класікі і інш.
Тамара Аляксандраўна Шафранава – лаўрэат Рэспубліканскага і Усесаюзнага конкурсаў артыстаў эстрады (1974), рэспубліканскіх конкурсаў харавых і аркестравых калектываў (1977, 1981, 1984).
Тамара Аляксандраўна неаднаразова была ўзнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства культуры СССР і Рэспублікі Беларусь, удастоена ганаровых званняў «Заслужаная артыстка Беларусі», «Чалавек года Віцебшчыны».
ЛІТАРАТУРА
1. Алімава, А. Неўтаймоўнасць трох струн / А. Алімава // Культура. – 2009. – 21–27 лют. – С. 12.
2. Ивановский, Ю. Витебские виртуозы / Ю. Ивановский // Вiцебскі рабочы. – 2003. – 26 верас. – С. 3–4.
3. Клёсава, Г. І. «Віцебскія віртуозы»: шлях да вяршынь і ... да сталічнай сцэны / Г. І. Клёсава // Культура. – 2001. – 19–25 мая. – С. 10.
4. Крупица, Н. Успех на «Либертанго» / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 1 мая. – С. 4.
5. Культурный разъезд / отв. за вып. Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 6 дек. – С. IV–V. – (Прил: Вечерний Витебск).
6. Лукович, Н. Творческого долголетия, «Витебские виртуозы!» / Н. Лукович // Народнае слова. – 2003. – 22 лістап. – С. 5.
7. Нацаберидзе, Н. В. Шафранова Тамара Александровна / Н. В. Нацаберидзе // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 606.
8. Скорабагатчанка, А. В. Шафранава Тамара Аляксандраўна / А. В. Скорабагатчанка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. – С. 393.
9. Шафранова, Т. А. Единственному в мире октету балалаек – 35 / Т. А. Шафранова ; беседовала Е. Алимова // Витебский проспект. – 2009. – 22 янв. – С. 4–5.
10. Шафранова, Т. А. Услышать трепетное звучание струны... / Т. А. Шафранова ; беседовала Н. Мацаберидзе // Вiцебскі рабочы. – 2006. – 10 марта. – С. 8.
11. Шафранова Тамара Александровна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын – С. 572.
СПАСЫЛКІ