Шафранскі Якаў Міхайлавіч
Шафранскі Якаў Міхайлавіч нарадзіўся 12 сакавіка 1950 года ў Віцебску. Вучоны ў галіне матэматычнай кібернетыкі і інфарматыкі. Кандыдат фізіка-матэматычных навук.
У 1967 годзе скончыў сярэднюю школу № 2 г. Віцебска. У 1972 годзе – матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1981 годзе – аспірантуру Інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР (у 2002 годзе інстытут перайменаваны ў Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі). Прайшоў шлях ад стажора-даследчыка да вядучага навуковага супрацоўніка.
Зараз з'яўляецца дацэнтам кафедры біямедыцынскай інфарматыкі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Аўтар больш за 140 навуковых прац па дыскрэтнай аптымізацыі, тэорыі раскладаў.
Якаў Міхайлавіч Шафранскі – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, прэміі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.
ЛІТАРАТУРА
1. Савік, Н. П. Шафранскі Якаў Міхайлавіч / Н. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. – С. 393.
2. Савик, Н. П. Шафранский Яков Михайлович / Н. П. Савик // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 606.
3. Савик, Н. П. Шафранский Яков Михайлович / Н. П. Савик // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын – С. 572.
4. Шафранскі Якаў Міхайлавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 543.
СПАСЫЛКІ
Белорусский государственный университет – Шафранский Яков Михайлович