Шакола Іван Пятровіч
Шакола Іван Пятровіч нарадзіўся 4 чэрвеня 1947 года ў в. Кавалі Пастаўскага раёна.
Скончыў Лукашоўскую сярэднюю школу, Смальянскі сельскагаспадарчы тэхнікум. У 1976 годзе скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут, у 1988 годзе – Мінскую вышэйшую партыйную школу. У 1966–1969 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1969–1972 гг. працаваў галоўным аграномам, намеснікам старшыні калгаса імя Мічурына Пастаўскага раёна. У 1972–1974 гг. – інструктар арганізацыйнага аддзела Пастаўскага РК КПБ, у 1974–1979 гг. – старшыня калгаса імя Калініна Пастаўскага раёна. У 1979–1987 гг. – першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Верхнядзвінскага раёна, старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама. У 1987–1990 гг. – першы сакратар Лепельскага райкама КПБ, старшыня Лепельскага гарадскога Савета дэпутатаў. У 1990–1991 гг. – сакратар Віцебскага абкама КПБ па сельскай гаспадарцы. У 1991–1996 гг. – намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. У 1996–1998 гг. – міністр сельскай гаспадаркі і харчавання. У 1998–2001 гг. – прэзідэнт дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці Рэспублікі Беларусь. У 2001–2008 гг. – генеральны дырэктар ААТ «Дражджавы камбінат».
ЛІТАРАТУРА
1. Шакола Іван Пятровіч // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 511.