Шантыр Станіслаў
Шантыр Станіслаў нарадзіўся 7 верасня 1764 года ў в. Горспля Полацкага павета (зараз – Расонскі раён).
Мемуарыст, гісторык.
Доктор тэалогіі і права Віленскага ўніверсітэта (1805).
Вучыўся ў Полацкім і Аршанскім калегіумах.
У 1780–1788 гг. – член ордэна езуітаў.
Працаваў у Магілёве настаўнікам, кіраўніком канцылярыі мітрапаліта С. Богуш-Сестранцэвіча.
Шантыр Станіслаў уваходзіў у склад Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі ў Пецярбургу.
У 1808 годзе атрымаў парафію ў Віленскай дыяцэзіі, у 1815 годзе – Слуцкую парафію Віленскай дыяцэзіі, Слуцкую парафію.
Мемуарыст займаўся дабрачыннай дзейнасцю.
Аўтар кніг на польскай мове «Казанне на пахаванні Ганны з Лускінаў Храпавіцкай...» і «Казанне ў дзень адкрыцця Магілёўскай губерні» (Полацк, 1802), «Звесткі па гісторыі касцёла і каталіцкага веравызнання ў краінах, што знаходзяцца пад расійскім панаваннем» (т. 1–2, 1843).
Артыкулы пра гісторыю Слуцка і каталіцкай царквы змяшчаў у часопісе «Гісторыя дабрачыннасці».
У рукапісным выглядзе захоўваюцца «Успаміны пра маё жыццё і розныя ў ім здарэнні» (1846) у бібліятэцы імя Асалінскіх ва Вроцлаве (Польшча). Апісаны побыт і звычаі сярэдніх слаёў насельніцтва Полаччыны другой паловы XVIII ст.
Памёр Шантыр Станіслаў у 1846 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Мазоўка, Н. Шантыр Станіслаў / Н. Мазоўка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2003. – Т. 6. Кн. II : Дадатак : Усвея–Яшын. – С. 193.
2. Мальдзіс, А. І. Шантыр Станіслаў / А. І. Мальдзіс // Асветнікі зямлі Беларускай X – пачатак XX ст. : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст. У. М. Жук. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2001. – С. 471.
3. Мальдзіс, А. І. Шантыр Станіслаў / А. І. Мальдзіс // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1987. – Т. 5 : Скамарохі–«Яшчур». – С. 551.