Шарабайка Уладзімір Ігнатавіч
Шарабайка Уладзімір Ігнатавіч нарадзіўся ў 1924 годзе ў г. п. Расоны.
Вучоны-біяхімік.
Доктар медыцынскіх навук (1974). Прафесар (1977).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
У 1941 годзе скончыў сярэднюю школу ў г. п. Расоны.
Паступіў у Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Ленінградзе. Пасля паскоранай фельчарскай падрыхтоўкі быў накіраваны на фронт. Да 1955 года служыў у Савецкай Арміі.
3 1955 года – у ад'юнктуры Ленінградскай ваенна-медыцынскай акадэміі. Пасля вучобы – выкладчык на кафедры біяхіміі.
У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
3 1975 года – загадчык кафедры біяхіміі Ленінградскага інстытута халадзільнай прамысловасці.
Аўтар каля 100 навуковых прац, 2 манаграфій.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (двойчы), ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Уладзімір Ігнатавіч Шарабайка // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 540.
2. Шарабайка Уладзімір Ігнатавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 310.
3. Шарабайка Уладзімір Ігнатавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 183.