Шаракоў Аляксандр Аляксандравіч
Шаракоў Аляксандр Аляксандравіч нарадзіўся 7 студзеня 1958 года ў г. п. Сураж Віцебскага раёна. Кандыдат фармацэўтычных навук (1998).
Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1980). Працаваў загадчыкам абласной кантрольна-аналітычнай лабараторыі Магілёўскага прадпрыемства «Фармацыя». З 1998 г. – загадчык кантрольна-аналітычнай лабараторыі «Фармацыя» Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Аўтар 35 навуковых публікацый, у тым ліку метадычных рэкамендацый і дзвюх рацпрапаноў.
ЛІТАРАТУРА
1. Шаракоў Аляксандр Аляксандравіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 698.