Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шарснёў Мікалай Мікалаевіч

Дата нараджэння
09.12.1960
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, в. Прыгузкі
Род дзейнасці
Віцебская вобласць, Аршанскі раён, в. Прыгузкі
Спецыялізацыя
старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Шарснёў Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся 9 снежня 1960 года ў в. Прыгузкі Аршанскага раёна, дзяржаўны дзеяч. Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

У 1983 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (зараз – Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны) ( па спецыяльнасці «Заатэхнія».

Працоўны шлях пачаў з работы галоўным заатэхнікам калгаса імя Куйбышава на Аршаншчыне. Служыў у Савецкай Арміі. У 1987–1988 гг. Мікалай Мікалаевіч працаваў намеснікам старшыні калгаса «Ленінскі шлях» Аршанскага раёна. У 1988–1992 гг. – старшыня калгаса «Сцяг Перамогі», пасля пераўтварэння гаспадаркі сем гадоў кіраваў вытворча-гаспадарчай фірмай «Ніва».

У 1999 годзе Мікалай Мікалаевіч Шарснёў быў прызначаны на пасаду начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мінскага райвыканкама. У 2003–2006 гг. – дырэктар прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Вальдзюніён» Мінскага раёна. У 2006–2009 гг. – генеральны дырэктар рэспубліканскага аб'яднання «Белптушкапрам», у 2010–2012 гг. – генеральны дырэктар Мінскага абласнога дзяржаўнага аб'яднання «Мінаблптушкапрам», з верасня 2012 года два гады ўзначальваў ААТ «1-я Мінская птушкафабрыка».

У верасні 2014 года Мікалай Мікалаевіч быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці. Са снежня 2014 года – старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. 22 студзеня 2015 года прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

 

ЛІТАРАТУРА

1. «Бронзовый» вклад в командный успех / подгот. Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 27 марта. – С. 2.

2. Голесник, С. Силач из облисполкома / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2016. – 21 июня. – С. 5.

3. Каролевич, Э. Глава области показал класс / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2016. – 21 июня. – С. 4.

4. Каролевич, Э. За одну минуту – 58 раз : председатель Витебского облисполкома Николай Шерстнев установил рекорд на чемпионате мира по гиревому спорту / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2019. – 19 нояб. – С. 5.

5. Конохов, Д. Вес взят. Рекорд побит / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 15 мая. – С. 3.

6. Конохов, Д. Снова среди лидеров / Дмитрий Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 28 нояб. – С. II.

7. Ляшук, С. Достойный результат / С. Ляшук // Витебские вести. – 2018. – 27 марта. – С. 1.

8. Пукшанскі, А. Губернатар паказаў гіравы клас / А. Пукшанскі // Звязда. – 2016. – 22 чэрв. – С. 8.

9. Степанская, Т. Николай Шерстнев в списке меценатов / Т. Степанская // Витебские вести. – 2016. – 28 янв. – С. 1.

10. Шарстнёў, М. М. «Сапраўдная любоў да Радзімы пачынаецца з клопату пра яе» / М. Шарстнёў ; гутарыў А. Пукшанскі // Звязда. – 2019. – 6 лістап. – С. 1, 4–5.

11. Шерстнёв, Н. Н. Историю делают люди / Н. Н. Шерстнёв ; беседовала О. Крученкова // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 6 лют. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow Шарснёў Мікалай Мікалаевіч

 arrow Шерстнев Николай Николаевич