Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шчадроў Павел Сцяпанавіч

Дата нараджэння
1922
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Расонскі раён, в. Лунёва
Род дзейнасці
рэдактар, журналіст
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
Гады службы
1942–1944
Узнагароды і прэміі
Заслужаны работнік культуры (1975)
ордэн Айчыннай вайны I ступені
ордэн Чырвонай Зоркі
Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР

Шчадроў Павел Сцяпанавіч нарадзіўся ў 1922 годзе ў в. Лунёва Расонскага раёна.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

У 1938 годзе скончыў Сакалішчанскую сямігадовую школу, у 1941 годзе – Дзёрнавіцкую сярэднюю школу Верхнядзвінскага раёна.

У 1942–1944 гг. – партызан брыгады імя Ракасоўскага, партызанскага атрада «Баявы». У 1944–1945 гг. – у ваенным вучылішчы.

У 1945–1950 гг. – у савецкай ваеннай адміністрацыі ў Германіі.

У 1950–1952 гг. – літсупрацоўнік Полацкай абласной газеты. У 1955 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу ў Мінску, у 1957 годзе – у Маскве.

У 1955–1961 гг. – рэдактар Асвейскай, адказны сакратар Заслаўскай, намеснік рэдактара Лагойскай раённых газет.

У 1961–1969 гг. – рэдактар, старшы рэдактар; у 1969–1990 гг. – загадчык рэдакцыі выдавецтва «Беларусь».

З 1990 года на пенсіі.

Член Саюза журналістаў Беларусі.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

У 1975 годзе прысвоена званне «Заслужаны работнік культуры».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Шчадроў Павел Сцяпанавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 539.