Шляхтуноў Уладзімір Іосіфавіч
Шляхтуноў Уладзімір Іосіфавіч – беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1985), прафесар (1988), акадэмік Акадэміі аграрных навук Беларусі (1994).
Нарадзіўся 22 жніўня 1936 года ў в. Сінякова Шумілінскага раёна.
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1959), аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі (1968).
У 1963–1990 гг. працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі (у 1968–1990 гг – загадчык лабараторыі якасці мяса, дырэктар інстытута), з 1990 года па сённяшні дзень – у Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (у 1998–2006 гг. – загадчык кафедры тэхналогіі вытворчасці прадукцыі і механізацыі жывёлагадоўлі).
Аўтар кніг: «Даведнік па жывёлагадоўлі» (1984, у суаўтарстве), «Павышэнне якасці ялавічыны» (1986, разам з Г. І. Пляшчанкам), «Зніжэнне страты мясной прадукцыі ў працэсе вытворчасці і рэалізацыі жывёлы» (1987), «Жывёлагадоўля і тэхналогія вытворчасці малака і ялавічыны» (1997, разам з В. С. Анцюком, Д. М. Бубнам; 2005), «Жывёлагадоўля» (2005, разам з У. І. Смунёвым), «Вырошчванне маладняку буйной рагатай жывёлы» (2005, разам з А. Ф. Трафімавым, У. І. Смунёвым), «Тэхналогія вытворчасці мяса і мясных прадуктаў» (2010), «Малочная справа» (2011, у суаўтарстве).
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Прэзідыума Усесаюзнага савета навукова-тэхнічных таварыстваў (1976), ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ (1987), Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (1996, 2013), Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (1999), Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў (2000), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2000), Акадэміі аграрных навук РБ (2001), Віцебскага аблсельгасхарча (2008), бронзавым медалём ВДНГ СССР (1979), дыпломам III ступені ВДНГ БССР (1983), граматай Прэзідыума Акадэміі аграрных навук Беларусі (1996), нагрудным знакам Міністэрства адукацыі РБ «Выдатнік адукацыі» (2006).
ЛІТАРАТУРА
1. Автобиографический очерк доктора сельскохозяйственных наук, профессора Шляхтунова Владимира Иосифовича: (к 85-летию образования УО ВГАВМ) / отв. за вып. М. М. Карпеня. – Витебск : ВГАВМ, 2011. – 20 с.
2. На основании решения администрации Октябрьского района г. Витебска за многолетний добросовестный труд В. И. Шляхтунов занесен на районную Доску Почета // Вестник Академии ветеринарной медицины. – 2016. – № 3 (июль). – С. 7.
3. Шляхтунов Владимир Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын – С. 608.
4. Шляхтуноў Уладзімір Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. – С. 442.
СПАСЫЛКІ