Шнітко Святаслаў Мікалаевіч
Шнітко Святаслаў Мікалаевіч нарадзіўся 14 ліпеня 1960 года ў Віцебску. Вучоны ў галіне хірургіі і арганізацыі грамадскага здароўя. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Палкоўнік медыцынскай службы. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь. Член Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі.
У 1983 годзе скончыў ваенна-медыцынскі факультэт пры Куйбышаўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. У 1983–1986 гг. праходзіў службу на пасадзе начальніка медыцынскага пункта – урача парашутна-дэсантнага батальёна, у 1986–1989 гг. – працаваў на пасадзе камандзіра ўзвода – вядучага хірурга медыцынскай роты (Брэст).
У 1992 годзе скончыў факультэт кіруючага медыцынскага складу Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава. У 1992–1995 гг. працаваў старшым рэзідэнтам аддзялення таракальнай хірургіі Галоўнага ваеннага клінічнага шпіталя Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
У 1995–2000 гг. – намеснік начальніка кафедры ваенна-палявой хірургіі ваенна-медыцынскага факультэта Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 2000–2003 гг. – намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце, начальнік вучэбнага аддзела, прафесар ваенна-медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. З 2003 года – начальнік ваенна-медыцынскага факультэта УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
Аўтар больш за 450 навуковых прац па таракальнай і ваенна-палявой хірургіі. З'яўляецца аўтарам патэнта Рэспублікі Беларусь на вынаходніцтва і 23 рацыяналізатарскіх прапаноў. З'яўляецца галоўным рэдактарам часопіса «Ваенная медыцына».
ЛІТАРАТУРА
1. Шнитко Святаслав Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 612.
2. Шнитко Святаслав Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын – С. 611.
3. Шнітко Святаслаў Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. – С 448.
СПАСЫЛКІ
Белорусский государственный медицинский университет – Шнитко Святослав Николаевич