Шофман Аркадзь Сямёнавіч
Шофман Аркадзь Сямёнавіч нарадзіўся 15 лістапада 1913 года ў г. Гарадок, гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Татарстан.
У 1938 годзе скончыў Ленінградскі ўніверсітэт. Працаваў у Ленінградзе, у 1941–1948 гг. – у Ашхабадскім універсітэце, з 1948 года – у Казанскім універсітэце: у 1948–1988 гг. – загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі. Даследаваў гісторыю антычнай Македоніі, ранняга элінізму, гістарыяграфію і метадалогію антычнай гісторыі.
Аўтар манаграфій «Гісторыя антычнай Македоніі», «Усходняя палітыка Аляксандра Македонскага», «Распад імперыі Аляксандра Македонскага» і інш.
Узнагароджаны медалем «За працоўную доблесць».
Памёр Аркадзь Сямёнавіч 7 кастрычніка 1993 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Зельскі, А. Г. Шофман Аркадзь Сямёнавіч / А. Г. Зельскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. – С. 454.
2. Шофман Аркадзій Сямёнавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 312.
3. Шофман Аркадзій Сямёнавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 184.
4. Шофман Аркадзій Сямёнавіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 716.
СПАСЫЛКІ
В КФУ вспоминают выдающегося ученого Аркадия Семеновича Шофмана
«Опрокидон с пирамидоном», или Неофициальный портрет Аркадия Шофмана