Шофман Леанід Ісакавіч
Шофман Леанід Ісакавіч нарадзіўся 5 ліпеня 1937 года ў г. Гарадок, навуковец у галіне аграноміі. Доктар сельскагаспадарчых навук.
У 1961 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Працаваў у Дубровенскім раёне. Пасля заканчэння аспірантуры пры Казанскім ветэрынарным інстытуце, працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Татарскай рэспубліканскай сельскагаспадарчай доследнай станцыі. 3 1969 года – на Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі, з 1997 года – намеснік дырэктара.
Аўтар больш за 150 навуковых публікацый па вытворчасці кармоў з пасеваў розных відаў, распрацоўцы якасных параметраў ацэнкі ўраджаю, стварэнні складаных аграфітацэнозаў адна- і шматгадовых кармавых культур.
Узнагароджаны шматлікімі ганаровымі граматамі Нацыянальнай Акадэміі навук, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і інш.
На пенсіі пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю. Аўтар кнігі ўспамінаў «Старонкі жыцця» (2011). Жыве ў г. Чэрвень Мінскай вобласці.
ЛІТАРАТУРА
1. Шофман Леанід Ісакавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. – С. 454.
2. Шофман Леанід Ісакавіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 716–717.
СПАСЫЛКІ