Шульгоўскі Фёдар Несцеравіч
Шульгоўскі Фёдар Несцеравіч нарадзіўся 22 красавіка 1893 года ў п. Коханава Талачынскага раёна.
У арміі з 1914 года, са жніўня 1918 года – у Чырвонай Арміі.
Удзельнік грамадзянскай вайны на Паўднёвым фронце.
Член КПСС з 1920 года.
Скончыў курсы ўдасканалення пры Ваенна-паветранай акадэміі (1928), Маскоўскі авіяцыйны інстытут (1934).
У 1938–1942 гг. працаваў у Ваенна-паветранай акадэміі: старшым выкладчыкам, начальнікам кафедры і факультэта.
З 1942 года – начальнік Упраўлення тэхнічнай эксплуатацыі ў Цэнтральным апараце ВПС.
З 1943 года – генерал-лейтэнант інжынерна-тэхнічнай службы.
З 1940 года – дацэнт.
У 1946–1947 гг. – начальнік Ленінградскай ваенна-паветранай акадэміі.
З 1947 года – у адстаўцы.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), ордэнамі Чырвонай Зоркі (двойчы), ордэнамі Суворава і Кутузава І і ІІ ступеняў.
Памёр 21 красавіка 1968 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Аверченко, С. В. Во главе эксплуатационно-технической службы Военно-воздушных сил РККА в 1921–1941гг. / С. В. Аверченко // Военно-исторический журнал. – 2008. – № 8. – С. 60–64.
2. Аверченко, С. Уроженцы Белоруссии – руководители эксплуатационно-технической службы Военно-Воздушных Сил РККА в предвоенные годы / С. Аверченко // Армия. – 2008. – № 5. – C. 44–47.
3. Шульговский Фёдор Нестерович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 613–614.
4. Шульгоўскі Фёдар Несцеравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. – С. 483.
5. Шульгоўскі Фёдар Несцеравіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 623.
СПАСЫЛКІ