Шуманскі Міхаіл Рыгоравіч
Шуманскі Міхаіл Рыгоравіч нарадзіўся 20 кастрычніка 1920 года ў в. Пераброддзе Дзісенскага павета Віленскай губерні (зараз Мёрскі раён) у сялянскай сям'і. Спявак (тэнар). Заслужаны артыст БССР.
Рана пачаў спяваць у мясцовым хоры, самастойна навучыўся іграць на скрыпцы, спрабаваў пісаць песні («Трактарыст», 1940). Яго творчай манеры ўласцівы выразнасць, шчырасць і цеплыня выканання. У 1940 годзе Міхаіл Шуманскі быў прыняты ў Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу БССР пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы. Выступаў дуэтам з В. І. Юневічам. У аснове рэпертуару дуэта – беларускія народныя песні і творы беларускіх кампазітараў (А. Багатырова, Р. Пуксты, Ю. Семянякі, А. Туранкова і інш.).
Памёр Міхаіл Рыгоравіч 4 лістапада 1982 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Ракава, А. Я. Шуманскі Міхаіл Рыгоравіч / А. Я. Ракава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1987. – Т. 5 : Скамарохі–«Яшчур». – С. 592.
2. Шуманскі Міхаіл Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. – С. 485.
3. Шуманскі Міхаіл Рыгоравіч // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 549.
СПАСЫЛКІ