Шур Якаў Сабселеевіч
Шур Якаў Сабселеевіч нарадзіўся 20 красавіка 1908 года ў горадзе Дуброўна.
Адзін са стваральнікаў Уральскай навуковай школы магнітолагаў. У 1932 годзе скончыў Ленінградскі ўніверсітэт. З 1932 года працуе ва ўніверсітэце фізікі металаў Уральскага навуковага цэнтра АН СССР (з 1945 года – загадчык лабараторыі ). Адначасова з 1938 года – ва Уральскім універсітэце (у 1944–1972 гг. – прафесар).
З 1970 года – член-карэспандэнт АН ССР.
Напісаў навуковыя працы па фізіцы магнітных з’яў. Адкрыў з’яву тэмпературнага магнітнага гістэрэзісу (1948), выявіў і вывучыў анізатрапію магнітнага пругкага гістэрэзісу, высветліў прыроду працэсаў намагнічвання і гістэрэзісу ў высокаэрцытыўных магнітных матэрыялах. У 1967 годзе прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР.
Памёр Якаў Сабселеевіч 24 мая 1986 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Позойский, С. В. Ученые-физики – уроженцы Витебщины / С. В. Позойский // Фiзiка: праблемы выкладання. – 2006. – № 1. – С. 31.
2. Шур Якаў Шабселеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. – С. 488.