Шыбека Іван Арцёмавіч
Шыбека Іван Арцёмавіч нарадзіўся 29 верасня 1930 года ў в. Стэцава Сенненскага раёна. Дзяржаўны і партыйны дзеяч Беларусі.
У 1950 годзе скончыў Смалянскі саўгас-тэхнікум, у 1963 годзе – Завочную вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.
Са снежня 1953 года – першы сакратар Багушэўскага райкама ЛКСМБ, з лютага 1957 года – сакратар Віцебскага абкама ЛКСМБ. З кастрычніка 1959 года – другі сакратар, з сакавіка 1960 года – першы сакратар Талачынскага райкама КПБ.
У 1962–1965 гг. – начальнік Полацкага тэрытарыяльнага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення.
Са студзеня 1965 года – на партыйнай рабоце. У 1965–1967 гг. – першы сакратар Дубровенскага райкама; сакратар, другі сакратар Віцебскага абкама КПБ.
У 1977–1984 гг. – старшыня Віцебскага аблвыканкама. Член ЦК КПБ (1976–1984), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980–1985), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1967–1971, 1975–1984).
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, медалямі.
Памёр 8 жніўня 2005 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Фалей, Е. С. Шибеко Иван Артемьевич / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 609.
2. Шыбека Іван Арцёмавіч // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 545–546.