Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шыбека Захар Васільевіч

Дата нараджэння
30.07.1948
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Асінаўка
Род дзейнасці
гісторык
Навуковая ступень
кандыдат гістарычных навук (1977), доктар гістарычных навук (1989)
Навуковае званне
прафесар (2000)

Шыбека Захар Васільевіч нарадзіўся 30 ліпеня 1948 года ў в. Асінаўка Сенненскага раёна. Беларускі гісторык.

Кандыдат гістарычных навук (1977). Доктар гістарычных навук (1989). Прафесар (2000).

У 1966 годзе скончыў Беліцкую сярэднюю школу і пачаў працаваць сакратаром камсамольскай арганізацыі саўгаса «Полымя». У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнік гісторыі (1972–1974).

У 1974–1991 гг. – навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. У 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінска ў канцы XIX – пачатку XX ст.: 90-я гг. XIX ст. – 1914 г.».

У 1991–1998 гг. – загадчык аддзела Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Гарады Беларусі (60-я гады XIX – пачатак XX стагоддзяў)».

У 1998–2000 гг. – дырэктар Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. З 2000 года – прафесар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, вучоны сакратар Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, навуковы кансультант Беларускай энцыклапедыі імя П. Броўкі.

У 2001–2002 гг. – галоўны рэдактар часопіса «Спадчына».

Аўтар кніг «Мінск ў канцы XIX – пачатку XX ст. Нарыс сацыяльна-эканамічнага развіцця» (1985), «Мінск. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада» (1990, у сааўтарстве), «Мінск. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада» (1994, у сааўтарстве), «Гарады Беларусі (60-я гады XIX – пачатак XX стагоддзяў)» (1997), «Нарыс гісторыі Беларусі, 1795–2002» (2003), «Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет: курс лекцый» (2009) і больш 200 навуковых артыкулаў і рэцэнзій у беларускіх і замежных зборніках, часопісах, газетах.

У чэрвені 2012 года пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў горад Хайфа (Ізраіль).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Савіцкі, Э. Шыбека Захар Васільевіч / Э. Савіцкі // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 542.

2. Шибеко Захар Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – С. 587.

3. Шибеко Захар Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 608–609.

4. Шыбека Захар Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2004. – Т. 18. Кн. І : Дадатак : Шчытнікі–Яя. – С. 7.

5. Шыбека Захар Васільевіч // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 129–130.

6. Шыбека Захар Васілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2003. – Т. 6. Кн. II : Дадатак : Усвея–Яшын. – С. 244.