Шылава Валянціна Мікалаеўна
Шылава Валянціна Мікалаеўна нарадзілася ў вёсцы Чыжоўка Дубровенскага раена.
Пасля вайны сям’я пераехала жыць у Латвію (Даўгаўпілс). Там вучылася ў рускай школе і музыкальным вучылішчы. У 1979 годзе атрымала дыплом па класу вакала Ленінградскай кансерваторыі. Была салісткай у Грозненскай дзяржаўнай філармоніі.
У 1988 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета аўтаномнай рэспублікі Валянціне Мікалаеўне Шылавай было прысвоена званне заслужанай артысткі Чачэна-Інгушскай АССР.
Жыве ў Оршы, працуе ў Віцебскай філармоніі.
У лютым 2001 годзе Валянціне Мікалаеўне Шылавай быў уручаны памятны знак «Дзве тысячы год хрысціянству» за зварот да духоўнай музыкі, шматлікія канцэртныя праграмы ў касцёлах рэспублікі.
ЛІТАРАТУРА
1. Васілеўская, Я. Як у родным доме / Я. Васілеўская // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 14 верас. – С. 21.
2. Голынский, О. Памятный знак артиста / О. Голынский // Віцебскі рабочы. – 2001. – 6 сак. – С. 1.
3. Дединец, А. Соловей из Чижовки или Женщина, которая поет и учит петь других / А. Дединец// Віцебскі рабочы. – 1997. – 15 лют. – С. 4.
4. Дединец, А. Цветы для певицы и поэта / А. Дединец // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 17 сак. – С. 16.
5. Дроздова, Н. Сопрано / Н. Дроздова // Вечерний Витебск. – 2001. – 6 июля. – С. 3.
6. Костюкевич, В. Женщина, которая поет / В. Костюкевич// Віцебскі рабочы. – 2000. – 7 сак. – С. 2.
7. Лицкевич, С .Прима из Грозного на сельских подмостках / С. Лицкевич // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2000. – 22 студз. – С. 2.
8. Нилов, К. Баллада о расстреляном театре / К. Нилов // Аршанская газета. – 2002. – 15 мая. – С. 3.