Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Шынкевіч Аляксандр Мікалаевіч

Дата нараджэння
08.04.1956
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. Орша
Род дзейнасці
краязнавец
Узнагароды і прэміі
Грамата Прэзідыума Віцебскага абласнога савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
Ганаровая грамата Прэзідыума рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (1987)

Шынкевіч Аляксандр Мікалаевіч нарадзіўся 8 красавіка 1956 года ў Оршы, краязнавец. Працуе мантажнікам радыёапаратуры, рэгуліроўшчыкам радыёэлектроннай апаратуры на заводзе «Чырвоны Кастрычнік» у г. Барані. 3 юнацкіх гадоў захапіўся фатаграфіяй, здымаў памятныя мясціны Аршаншчыны. Свядома займацца краязнаўчымі пошукамі пачаў з 1980-х гадоў. Падрыхтаваў рукапіс «Остатки древних поселений на Оршанщине» (1984, не выдадзены).

Комплексна даследуе Аршаншчыну. Аддае перавагу вывучэнню помнікаў гісторыі, культуры і прыроды. На працягу 30 гадоў праводзіць пошук, вывучэнне, картаграфаванне, фотафіксаванне, складанне апісанняў аб’ектаў мінуўшчыны. Склаў карты помнікаў даўніны Оршы і ваколіц. У апошні час актыўна вывучае культавыя камяні і палеанталогію Аршаншчыны. Сабраў палеанталагічную калекцыю (каля 1000 адзінак), калекцыі замалёвак і здымкаў культавых камянёў, каменных крыжоў і надмагільных збудаванняў. Асабіста выявіў шэраг гарадзішчаў, паселішчаў, курганоў, каменных крыжоў.

Прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Аршанскага клуба гісторыі і старажытнасцяў «Повязь». Адзін з арганізатараў правядзення фотавыстаў, прысвечаных помнікам гісторыі і культуры Оршы.

Аўтар кнігі «Аршанская даўніна» (1992). Напісаў некалькі артыкулаў, прысвечаных Аршаншчыне для энцыклапедый. Падрыхтаваў : буклет пра Аршанскі Куцеінскі манастыр (1988), брашуры «Аршаншчына старажытная» (1991), «Куцеінская лаўра. Старонкі гісторыі» (1992), «Орша: погляд у мінулае» (1992), «Аршаншчына ў адлюстраваннях» (1994) і інш.

Прымаў удзел у стварэнні кнігі «Памяць» Оршы і Аршанскага раёна. У электроннай форме падрыхтаваў працу «Оршанщина: природа и старина».

Збірае фальклорную спадчыну рэгіёна. Актыўна супрацоўнічае з навучальнымі ўстановамі Оршы і Барані.

За актыўную дзейнасць узнагароджаны Граматай Прэзідыума Віцебскага абласнога савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Ганаровай граматай Прэзідыума рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (1987).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Каралёў, Г. На спатканне з прашчурам / Г. Каралёў // Вiцебскi рабочы. – 2006. – 31 жн. – С. 15. 2. Летапісец Аршанскай даўніны // Беларуская мінуўшчына. – 1992. – № 5. – С. 67.

3. Півавар, М. В. Шынкевіч Аляксандр Мікалаевіч / М. В. Півавар // Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX – пачатку XXI ст. : бібліяграфічны даведнік / М. В. Півавар. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – С. 326–329.

4. Погляд у мінулае Аляксандра Шынкевіча // Аршанская газета. – 2012. – 17 сак. – С. 6.

5. Раманькова, І. Дакрануцца да гісторыі Аршаншчыны / І. Раманькова // Аршанская газета. – 2016. – 5 ліп. – С. 3.

6. Раманькова, І. М. Дакрануцца да гісторыі Аршаншчыны / І. М. Раманькова // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 27 июля. – С. 21.