Шыпіла Яўген Патафеевіч
Шыпіла Яўген Патафеевіч нарадзіўся 7 кастрычніка 1943 года ў в. Відокі Верхнядзвінскага раёна.
Народны артыст БССР (1984). З 1967 года працаваў у Беларускім тэатры імя Я. Коласа.
У творчасці Я. Шыпілы жыццёвая праўда, арганічнасць і шчырасць сцэнічнага існавання, сакавіты народны гумар спалучаюцца з глыбокім і дакладным пранікненнем у псіхалагічную сутнасць характараў; у лепшых вобразах адчуваецца імкненне да мастацкага абагульнення.
Найбольш значныя ролі стварыў у беларускім нацыянальным рэпертуары: дзед Курыла («Сымон-музыка» паводле Я. Коласа), Іван Швед («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Несцерка («Несцерка» В. Вольскага). З іншых роляў: Проня («Трэцяя патэтычная» М. Пагодзіна), Марозка («Разгром» паводле А.Фадзеева) і гэтак далей. Зняўся ў беларускім фільме «На зыходзе дня», тэлефільме «Новая зямля».
Памёр Яўген Патафеевіч 28 лістапада 1999 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Глацёнак, Н. Абяцаў і здзейсніў / Н. Глацёнак // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2003. – 10 кастр. – C. 4.
2. Рублеўскі, С. Патафеевіч / С. Рублеўскі // Народнае слова. – 2002. – 8 кастр. – С. 5.
3. Сцяпанаў, Ю. Бенефіс, бенефіс... / Ю. Сцяпанаў // Літаратура і мастацтва. – 1993. – 26 лістап. – С. 5.
4. Шипило Евгений Потофеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын. – С. 592.
5. Шыпіла Яўген Патафеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2004. – Т. 18. Кн. І : Дадатак : Шчытнікі–Яя. – С. 17.
6. Шыпіла Яўген Патафеевіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2-х т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 2 : Л–Я. – С. 546.
СПАСЫЛКІ