Шышанаў Валерый Аляксеевіч
Шышанаў Валерый Аляксеевіч нарадзіўся 6 жніўня 1966 года ў Віцебску. Гісторык, краязнаўца, музейны работнік. Спецыяліст у галіне выяўленчага мастацтва, нумізматыкі, баністыкі.
У 1994 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1992 годзе працаваў у сярэдняй школе № 32 г. Віцебска (зараз ДУА «Гімназія № 5 г. Віцебска імя І. І. Люднікава»), у 1992–2000 гг. – навуковым супрацоўнікам Музея-сядзібы І. Я. Рэпіна «Здраўнёва», філіяла УК «Віцебскі абласны краязнаўчы музей», у 2000–2006 гг. – навуковым супрацоўнікам Музея М. Шагала, у 2006 годзе – старшым навуковым супрацоўнікам Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. З 2007 года Валерый Аляксеевіч займае пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце УК «Віцебскі абласны краязнаўчы музей».
Валерый Аляксеевіч Шышанаў – пастаянны ўдзельнік рэгіянальных і міжнародных канферэнцый, на якіх ён прэзентуе матэрыялы, прысвечаныя краю і знакамітым асобам.
Жыве ў Віцебску.
ЛІТАРАТУРА
1. Абрамова, И. Фанат / И. Абрамова // Витебский курьер. – 2002. – 16 авг. – С. 3.
2. Дружкова, К. Исследователь / К. Дружкова // Витебский проспект. – 2005. – 22 сент. – С. 3.
3. Сучасныя беларускія краязнаўцы: Шышанаў Валерый Аляксеевіч // Краязнаўчая газета. – 2006. – № 36 (верас.). – С. 2.
4. Шышанаў, В. Гісторыя «зачапіла» і не адпускае / В. Шышанаў ; гутарыў А. Пукшанскі // Звязда. – 2016. – 21 верас. – С. 4.
5. Шышанаў Валерый Аляксеевіч // Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы XX – пачатку XXI ст. : біябібліяграфічны даведнік / М. В. Півавар ; рэц. В. У. Скалабан. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – С. 331–333.
СПАСЫЛКІ