Шышкіна Дар’я Аляксандраўна
Шышкіна Дар'я Аляксандраўна нарадзілася 9 красавіка 1921 года ў Віцебскім раёне. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Скончыла педвучылішча (1939), педінстытут (1952) і Мінскую вышэйшую партыйную школу (1958). Працавала ў розных навучальных установах, інструктарам Віцебскага гаркама і абкама КПБ.
Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.
ЛІТАРАТУРА
1. Шышкіна Дар'я Аляксандраўна // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 698.