Сідараў Уладзімір Сцяпанавіч
Сідараў Уладзімір Сцяпанавіч нарадзіўся 21 студзеня 1924 года ў г. Гарадок. Кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1945 года на камсамольскай рабоце. Скончыў Цэнтральную камсамольскую школу ў Маскве, філасофскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 3 1951 года на выкладчыцкай рабоце ў Гомельскім педагагічным інстытуце. У 1960–1991 гг. Уладзімір Сцяпанавіч займаў пасаду загадчыка кафедры філасофіі і палітэканомікі, а потым філасофіі гэтай навучальнай установы.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Славы III ступені, медалямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Сідараў Уладзімір Сцяпанавіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 714–715.
СПАСЫЛКІ
Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины – Сидоров Владимир Степанович