Сікора Іван Паўлавіч
Сікора Іван Паўлавіч нарадзіўся 19 верасня 1885 года ў в. Малыя Алашкі. Закончыў Полаўскае пачатковае вучылішча, Краснагорскую настаўніцкую школу. Ваенную службу праходзіў у Хабараўскім краі. У гады Першай сусветнай вайны быў на фронце. У 1925 годзе закончыў Кракаўскія курсы настаўнікаў. Пачаў працаваць настаўнікам у Глыбоцкім раёне. Але праз год быў звольнены з работы за тое, што вёў заняткі на беларускай мове. Потым служыў садоўнікам графа Пшаздзецкага ў Варапаева, дзе і пачаў вясці даследчую працу па садаводстве.
15 красавіка 1941 года па рашэнні СНК БССР на базе саду І. П. Сікоры адкрыўся Паўночны апорны пункт Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства, пладаводства і агародніцтва. Іван Паўлавіч стаў загадчыкам гэтага пункта. У садзе прайшлі апрабаванне звыш 600 сартоў яблынь, больш 100 сартоў груш, 500 сартоў агрэсту. Вяршыняй селекцыйнай дзейнасці стаў гібрыд № 1377, плады якога амараты вобразна назвалі «Яблыкамі ХХІ стагоддзя». Пасля смерці І. П. Сікоры сорт атрымаў назву «Памяць Сікоры».
І. П. Сікора зрабіў значны ўнёсак у развіццё садоўніцтва ў Віцебскай вобласці і ў Беларусі. За гады сваёй працы ён распаўсюдзіў сярод насельніцтва звыш 60 тыс. сеянцаў і 50 тыс. саджанцаў.
За поспехі ў развіцці айчыннага садаводства Іван Паўлавіч быў узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і вялікім сярэбраным медалем ВДНГ СССР. У 1956 годзе яму было прысвоена званне «Заслужаны аграном БССР».
Памёр І. П. Сікора 26 верасня 1966 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Бандаронак, І. «Свайго Сікору помніць родная зямля» / І. Бондар // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2008. – 27 верас. – С. 2.
2. Дроздова, Н. Яблочный Спас – его души частичка / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2000. – 18 авг. – С. 1.
3. Кравцов, П. На родине Сикоры / П. Кравцов // Хозяин. – 2003. – № 8. – С. 11–13.
4. Музейный сад садовода-самоучки (об Иване Павловиче Сикоре) // Города Беларуси. Витебщина: в некоторых интересных исторических сведениях / Ю. Татаринов. – Минск : Энциклопедикс, 2006. – С. 65–66.
5. Пастернак, Т. На Яблочный спас – в Шарковщину / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2006. – 19 жн. – С. 5.
6. Райчонак, С. Аднавіць сад / С. Райчонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2002. – 17 крас. – С. 2.
7. Райчонак, С. І. П. Сікора і Л. М. Талстой / С. Райчонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2002. – 24 жн. – С. 2.
8. Райчонак, С. Прызванне Івана Паўлавіча / С. Райчонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2006. – 23 верас. – С. 5.
9. Серпуць, Ю. Яго духоўнае багацце, або Пра ўменне знайсці сябе / Ю. Серпуць // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2008. – 22 сак. – С. 2, 6.
10. Сикора Иван Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 652.
11. Славутыя землякі // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 424–436.
12. Табола, С. Сікоравы сад / С. Табола // Краязнаўчая газета. – 2005. – № 46 (снеж.). – С. 5.
СПАСЫЛКІ