Сіпко Антон Уладзіміравіч
Сіпко Антон Уладзіміравіч нарадзіўся ў студзені 1909 года ў в. Шодзікі Шумілінскага раёна ў сялянскай сям'і.
Член КПСС з 1937 года.
З 1932 года працуе на савецкай рабоце ў Сіроцінскім раёне, з 1937 г. – старшыня Сіроцінскага райвыканкама.
Да Вялікай Айчыннай вайны скончыў Вышэйшую партыйную школу ў Мінску.
У жніўні 1941 года накіраваны ЦК КП(б)Б у тыл ворага, з кастрычніка 1941 г. – у партызанах, з чэрвеня 1942 г. – камісар атрада, з лютага 1943 па ліпень 1944 гг. – камісар партызанскай брыгады імя У. І. Леніна. Адначасова з кастрычніка 1941 года з'яўляўся членам, а з сакавіка 1943 па ліпень 1944 гг. – сакратаром Сіроцінскага падпольнага райкама КП(б)Б.
Пасля вайны А. У. Сіпко зноў на пасадзе старшыні Сіроцінскага райвыканкама. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947–1951 гг.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны I і II ступеняў, Чырвонай Зоркі і чатырма медалямі.
Памёр 29 верасня 1951 года. Пахаваны на брацкіх могілках у гарадскім парку г. п. Шуміліна.
Яго імя носіць адна з вуліц г. п. Шуміліна.
ЛІТАРАТУРА
1. Арганізатары партызанскага руху // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 90–92.
2. Мароз, М. «Была і ў Сіпко свая Галгофа»: урывак з кнігі Мікалая Мароза «Папялішча – не тлен» / М. Мароз // Герой працы (Шумiлiна). – 2012. – 24 ліп. – С. 4.
3. Равеснік краіны Антон Сіпко / падрыхт. А. Пятрова // Герой працы (Шумiлiна). – 2019. – 18 студз. – С. 3.
4. Сіпко Антон Уладзіміравіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 : энцыклапедыя / рэдкал.: А. Я. Андрэеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1990. – С. 561.