Сіпко Мікалай Георгіевіч
Сіпко Мікалай Георгіевіч нарадзіўся 19 снежня 1906 года ў в. Панкраты Гарадоцкага раёна. Доктар ветэрынарных навук, прафесар.
У 1929 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. У 1930–1954 гг. на ваеннай службе, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1947 года працаваў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце: у 1947–1954 гг. – начальнік ваеннай кафедры, у 1954–1958 гг. – дацэнт кафедры эпізааталогіі, дэкан ветэрынарнага факультэта, у 1962–1963 гг. – дэкан завочнага факультэта, у 1963–1972 гг. – прарэктар па вучэбнай працы.
Аўтар шэрагу навуковых прац па пытаннях ваенна-ветэрынарнай службы, яе арганізацыі і рабоце ў час Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі ваеннай ветэрынарыі ў Расіі.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Памёр Мікалай Георгіевіч у 1989 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Аздуні, С. Камуніст, грамадзянін, вучоны / С. Аздуні // Віцебскі рабочы. – 1966. – 18 снеж. – С. 2.
2. Сіпко Мікалай Георгіевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 412.
3. Сіпко Мікалай Георгіевіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 715.
СПАСЫЛКІ