Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сіповіч Часлаў Вінцэнтавіч

Дата нараджэння
25(08).11(12).1914
Месца нараджэння
Віленская губерня, Дзісенскі павет, в. Дзедзіна
Дата смерці
04.10.1981
Род дзейнасці
грамадскі і рэлігійны дзеяч
Навуковая ступень
доктар тэалогіі (1946)

Сіповіч Часлаў Вінцэнтавіч нарадзіўся 25 (8) лістапада (снежня) 1914 года ў в. Дзедзіна Дзісенскага павета Віленскай губерні (зараз Мёрскі раён), грамадскі і рэлігійны дзеяч.

У 1928–1938 гг. вучыўся ў гімназіі пры Друйскім кляштары айцоў Марыянаў, у Віленскім універсітэце. У 1942 годзе скончыў у Рыме Грыгарыянскі ўніверсітэт, у 1946 годзе – пантыфікальны інстытут вывучэння Усходу. У 1940 годзе Ч. Сіповіч быў пасвячоны ў ксяндза.

З 1947 года жыў у Лондане, у 1947–1960 гг. і 1970–1981 гг. узначальваў Беларускую каталіцкую місію ў Вялікабрытаніі. Епіскап каталіцкай царквы (1960). У 1960–1981 гг. – апостальскі візітар для беларусаў-каталікоў заходніх і ўсходніх абрадаў у эміграцыі. У 1963–1969 гг. – генерал ордэна Марыянаў, жыў у Рыме. Адзін з ініцыятараў стварэння згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі, англа-беларускага таварыства (1954), адкрыцця беларускай секцыі радыё Ватыкана (1950). Арганізатар беларускай школы імя св. Кірылы Тураўскага (1961), Беларускай бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны ў Лондане.

Аўтар артыкулаў па гісторыі хрысціянства на Беларусі, па беларускай духоўнай літаратуры XVII ст.

Памёр Часлаў Вінцэнтавіч 4 кастрычніка 1981 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Вішнеўская, В. Сын слаўнай Дзедзінкі / В. Вішнеўская // Міёрскія навіны. – 2014. – 1 лістап. – С. 2.

2. Ермалёнак. В. Лондан: канферэнцыя ў гонар нашага земляка / В. Ермалёнак // Сцяг працы (Міёры). – 1992. – 18 крас. – С. 2.

3. Ермалёнак, В. Часлаў Сіповіч / В. Ермалёнак // Сцяг працы (Міёры). – 1996. – 17 верас. – С. 3.

4. Лупач, З. 100-годдзе з Дня нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча адзначылі ў Друі / З. Лупач // Вольнае Глыбокае. – 2014. – 4 верас. – С. 5.

5. Сіповіч Часлаў Вінцэнтавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 262.

6. Сіповіч Часлаў Вінцэнтавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 154.

7. Языковіч, Л. У. Сіповіч Часлаў Вінцэнтавіч / Л. У. Языковіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 412.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Выдатныя людзі ў розных галінах дзейнасці Мёрскі раён