Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Скабіцкая Лідзія Іванаўна

Дата нараджэння
1926
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, г. Чашнікі
Род дзейнасці
педагог
Спецыялізацыя
адукацыя
Узнагароды і прэміі
значок «Выдатнік народнай адукацыі»
Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
«Заслужаная настаўніца школ БССР»

Скабіцкая Лідзія Іванаўна нарадзілася ў 1926 годзе ў г. Чашнікі ў сям'і рабочага папяровай фабрыкі «Чырвоная зорка».

Напярэдадні вайны скончыла Чашніцкую сямігодку. Пасля вайны працавала і адначасова вучылася ў школе працоўнай моладзі, а ў 1947 годзе паступіла на 3 курс Лепельскага педагагічнага вучылішча, якое скончыла ў 1948 годзе.

22 гады працавала настаўніцай Чашніцкай СШ № 2.

За гэты час Лідзія Скабіцкая стала сапраўдным майстрам педагагічнай справы. Кожны ўрок настаўніцы вызначаўся творчасцю, меў глыбокае ўздзеянне на вучняў. Педагагічныя веды, метадычнае майстэрства ў спалучэнні з вялікай адказнасцю за справу прыносілі станоўчыя вынікі. Вучні Лідзіі Іванаўны вылучаліся добрымі ведамі і выхаванасцю.

3 1971 па 1980 гг. Лідзія Іванаўна Скабіцкая працавала метадыстам пры раённым аддзеле народнай асветы, аказвала дзейсную дапамогу настаўнікам пачатковых класаў школ раёна.

За выдатную працу Лідзія Іванаўна Скабіцкая была ўзнагароджана значком «Выдатнік народнай адукацыі», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 1964 годзе ёй было прысвоена званне «Заслужаная настаўніца школ БССР».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Скабіцкая Лідзія Іванаўна // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 439–440.