Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Скурат Кім Уладзіміравіч

Дата нараджэння
14.01.1937
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. п. Бягомль
Дата смерці
28.10.1997
Род дзейнасці
навуковец, педагог
Навуковая сфера
мовазнаўства
Навуковая ступень
кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне
дацэнт
Узнагароды і прэміі
знак «Выдатнік адукацыі Беларусі»

Скурат Кім Уладзіміравіч нарадзіўся 14 студзеня 1937 года ў г. п. Бягомль Докшыцкага раёна. Беларускі вучоны, мовазнаўца і педагог. Кандыдат філалагічных навук (1972). Скончыў Мінскі педінстытут (1958), аспірантуру пры гэтым інстытуце (1970). Працаваў настаўнікам у Траскоўскай сярэдняй школе і Ратамскай школе-інтэрнаце (1960–1963), супрацоўнікам і загадчыкам сектара Дзяржаўнага музея БССР (1964–1967), навуковым супрацоўнікам (1970–1975), старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі. 3 1977 года – дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, адначасова ў 1991–1994 гг. – намеснік дэкана факультэта філалогіі.

Аўтар навуковых прац па гісторыі беларускай мовы, у тым ліку кнігі «Даўнія беларускія меры (лексічны аналіз)» (1974), даследаваў мову помнікаў беларускага пісьменства, сучасны стан і функцыянаванне беларускай мовы. Распрацаваў і выкладаў лінгвістычныя курсы «Уводзіны ў мовазнаўства» і «Агульнае мовазнаўства», адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў філалагічных факультэтаў «Сучасная беларуская літаратурная мова» (3-е выд. 1993) і кнігі «Беларуская граматыка» (1986). Пад яго навуковай рэдакцыяй выйшаў дапаможнік для студэнтаў педінстытутаў «Уводзіны ў мовазнаўства». Шмат часу аддаваў працы са школьнікамі, актыўна ўдзельнічаў у правядзенні абласных і рэспубліканскіх алімпіяд па беларускай мове.

Узнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі Беларусі».

Памёр Кім Уладзіміравіч Скурат 28 кастрычніка 1997 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дзятко, Д. В. Слова пра Кіма Скурата / Д. В. Дзятко // Роднае слова. – 2013. – № 1. – С. 68.

2. Несцяронак, І. Таленавіты мовазнаўца / І. Несцяронак // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 1 лістап. – С. 6.

3. Скурат Кім Уладзіміравіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 637–638.