Сладкевіч Майсей Іосіфавіч
Сладкевіч Майсей Іосіфавіч нарадзіўся 1 верасня 1906 года ў пас. Янавічы Віцебскага раёна. Генерал-лейтэнант (1944).
У Чырвонай Арміі з 1924 г. Скончыў Ленінградскую кавалерыйскую школу (1926), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе (1939). Служыў начальнікам штаба дывізіі. У гады Вялікай Айчыннай вайны – намеснік начальніка ўпраўлення НКУС па ахове чыгуначных дарог. Пасля вайны з 1945 па 1960 г. – камандзір злучэння ўнутраных войск. У 1960 г. выйшаў у адстаўку.
Памёр у 1982 г.
Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Сладкевіч Майсей Іосіфавіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 693.