Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Слупскі Мікалай Яўгенавіч

Дата нараджэння
02.09.1899
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Расонскі раён, в. Тродавічы
Дата смерці
25.04.1964
Род дзейнасці
урач
удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
вучоны
Спецыялізацыя
хірургія
Узнагароды і прэміі
Заслужаны ўрач РСФСР (1957)
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы)

Слупскі Мікалай Яўгенавіч нарадзіўся 2 верасня 1899 года ў в. Тродавічы Мікалаеўскай воласці Полацкага павета Віцебскай губерні ў сям'і святара.

У 1918 годзе скончыў сярэднюю школу.

У 1920–1924 гг. вучыўся ў Ваенна-медыцынскай акадэміі.

У 1925 годзе перайшоў у 1-ы Ленінградскі медыцынскі інстытут і скончыў яго.

У 1925–1929, 1932–1935 гг. – асістэнт-хірург у клініцы прафесара Джанялідзэ, у 3-м Ленінградскім інстытуце эксперыментальнай медыцыны ў прафесара Грэкава. За гэты час напісаў 8 навуковых прац.

У 1935–1941 гг. – галоўны ўрач, загадчык хірургічнага аддзялення, дырэктар школы медсясцёр Чудаўскай раённай бальніцы. За гэты час напісаў 3 навуковыя працы.

З 26 чэрвеня 1941 года – у Чырвонай арміі.

У 1941–1942 гг. – вядучы хірург у эвакашпіталі № 443 г. Пскова, эвакашпіталі № 3740 г. Бабаева. Слупскі М. Я. атрымаў раненне падчас бамбёжкі, але працягваў працаваць.

З 9 снежня 1942 па студзень 1946 гг. – галоўны хірург эвакашпіталя № 1538 г. Волагды.

У гады Вялікай Айчыннай вайны хірург Слупскі працаваў над актуальнымі пытаннямі ваеннай хірургіі. Прапанаваў метады лячэння ран мяккіх тканак, прафілактыкі і спынення крывацёкаў пад глухой гіпсавай павязкай, спосабы захавання верхніх і ніжніх канечнасцей пры цяжкай траўме (звыш 70 выпадкаў захавання ніжніх канечнасцей замест ампутацыі). Слупскі вынайшаў страўнікавы зонд для атрымання чыстага страўнікавага соку ў чалавека пры механічным раздражненні сценак страўніка і заменнік марлі ў гіпсавых павязках, які дае эканомію да 50 %.

Са студзеня 1946 года – галоўны ўрач Сестрарэцкай бальніцы.

У апошні перыяд жыцця хірург напісаў 28 навуковых прац (9 – з новымі прапановамі). Выступіў з двума дакладамі на XV Міжнародным кангрэсе фізіялогіі.

Заслужаны ўрач РСФСР (1957).

Слупскі М. Я. стаў правобразам героя аповесці Юрыя Германа «Повесть о докторе Николае Евгеньевиче».

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Памёр М. Я. Слупскі 25 красавіка 1964 года.

Пахаваны на Сестрарэцкіх могілках (Санкт-Пецярбург).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Выдающиеся медики, уроженцы Россонского района // С милосердием в сердце: история здравоохранения Россонского района Витебской области : очерки / А. В. Пуртов. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С. 266–267.

 

СПАСЫЛКІ

Восстановление

Здравствуйте, доктор!

Слупский Николай Евгеньевич