Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Слямнёў Міхаіл Аляксандравіч

Дата нараджэння
15.11.1939
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Малыя Стайкі
Род дзейнасці
навуковец
Спецыялізацыя
філасофія
Навуковая ступень
доктар філасофскіх навук (1982)
Навуковае званне
прафесар (1982)
Узнагароды і прэміі
«Выдатнік асветы БССР» (1984)
«Выдатнік народнай асветы» (1987)
«Заслужаны дзеяч навукі БССР» (1990)
Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1982)
Ганаровая грамата Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2010)

Слямнёў Міхаіл Аляксандравіч нарадзіўся 15 лістапада 1939 года ў в. Малыя Стайкі Гарадоцкага раёна. Доктар філасофскіх навук, прафесар, сапраўдны член дзвюх міжнародных акадэмій: Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўнічых навук, Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцяў.

У 1962 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, у 1970 годзе – аспірантуру пры Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук БССР. Працаваў настаўнікам у школе, з 1971 года – у Віцебскім педагагічным інстытуце імя С. М. Кірава: з 1982 года – загадчык кафедры.

У 1991–1995 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, старшыня камісіі па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных адносінах. У 1995–1997 гг. – генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Беласток (Польшча), у 1998–2005 гг. – загадчык кафедры ў Віцебскім філіяле Інстытута сучасных ведаў, у 2005–2007 гг. – прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Віцебскага філіяла Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін, з 2007 года – прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных навук Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, нагруднымі знакамі «Выдатнік асветы БССР», «Выдатнік народнай асветы». У 1990 годзе Міхаіл Аляксандравіч быў удастоены звання «Заслужаны дзеяч навукі БССР».

 

ЛІТАРАТУРА

1. М. А. Слемнёв: «Счастье для меня жить в кругу родных и близких» // Мы і час (Віцебск). – 2019. – 26 лістап. – С. 8.

2. Савік, М. П. Слямнёў Міхаіл Аляксандравіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 15 : Следавікі–Трыо. – С. 36.

3. Слемнёв Михаил Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 472.

4. Слемнёв Михаил Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 696–697.

5. Слямнёў Міхаіл Аляксандравіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.] ; уклад. С. І. Садоўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – С. 715.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Слемнев Михаил Александрович