Смірноў Віталь Сцяпанавіч
Смірноў Віталь Сцяпанавіч нарадзіўся 16 лютага 1930 года ў в. Вялікія Сутокі Лёзненскага раёна, беларускі дыпламат, палітык. Кандыдат гістарычных навук.
Скончыў Маскоўскі інстытут міжнародных адносін, стаў дыпламатам. З 1969 па 1974 гг. прадстаўляў БССР у ААН. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. У 1974–1980 гг. – старшыня Прэзідыума Беларускага таварыства сяброўства і культурных сувязей з замежнымі краінамі.
У 1980–1985 гг. – пасол Савецкага Саюза ў Пакістане, у 1985–1988 гг. – у Галоўным упраўленні БССР па замежным турызме. З 1988 года – пасол у Народнай Рэспубліцы Бангладэш.
Працаваў выкладчыкам і прафесарам кафедры знешняй палітыкі і дыпламатыі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Ганаровы консул Бангладэш у Беларусі, ганаровы прэзідэнт Беларускага Ротары клуба.
Памёр Віталь Сцяпанавіч 1 лістапада 2007 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Ермоленко, В. Смирнов Виталий Степанович // Гiсторыя: праблемы выкладання. – 2007. – № 11. – С. 62.
2. Смірноў Віталь Сцяпанавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. – С. 578.