Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Смірын Маісей Мендзелевіч

Дата нараджэння
04.11.1895
Месца нараджэння
Віленская губерня, Дзісенскі павет, г. Дзісна
Дата смерці
20.05.1975
Род дзейнасці
вучоны
Спецыялізацыя
гісторыя
Навуковая ступень
доктар гістарычных навук (1946), доктар філасофіі
Навуковае званне
прафесар (1949)
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Дзяржаўная прэмія СССР II ступені (1947)

Смірын Маісей Мендзелевіч нарадзіўся 4 лістапада 1895 года ў г. Дзісна Дзісенскага павета Віленскай губерні (зараз Мёрскі раён). Вучоны-гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар.

У Дзісне атрымаў першапачатковую адукацыю, скончыў гімназію. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў загадчыкам раённага аддзела народнай адукацыі на Смаленшчыне, адначасова з'яўляўся выкладчыкам у працоўнай школе. У 1921 годзе Маісей Смірын паступіў у Смаленскі інстытут народнай адукацыі, але потым перавёўся на факультэт грамадскіх навук Маскоўскага ўніверсітэта. Захапленне гісторыяй выклікала ў яго жаданне прадоўжыць адукацыю ў аспірантуры на кафедры ўсеагульнай гісторыі Расійскай Акадэміі навук. У 1930–1934 гг. працаваў выкладчыкам усеагульнай гісторыі ў педагагічным інстытуце ў г. Горкі.

Першыя навуковыя артыкулы з'явіліся ў 1927 годзе. Асноўная тэма навуковай дзейнасці – гісторыя рэфармацыі і сялянскай вайны ў Германіі XVI ст. У 1935–1940 гг. М. Смірын узначальваў кафедры ўсеагульнай гісторыі ў Маскоўскім педінстытуце імя У. I. Леніна і педагагічным інстытуце імя К. Лібкнехта. 3 1938 года Маісей Мендзелевіч займаў пасаду старшага навуковага супрацоўніка сектара гісторыі сярэдневякоўя Інстытута гісторыі Акадэміі навук СССР. 3 1938 года – дацэнт, з 1946 года – прафесар кафедры гісторыі сярэдневякоўя Маскоўскага ўніверсітэта. З'яўляўся адказным сакратаром навуковага зборніка «Сярэдневякоўе». У 1947 годзе пабачыла свет фундаментальная праца «Народная рэфармацыя Томаса Мюнцара і Вялікая сялянская вайна», якая потым была перакладзена на польскую, нямецкую і 5-я глава на італьянскую мовы. У 1952 годзе выйшла яшчэ адна кніга – «Нарысы гісторыі палітычнай барацьбы ў Германіі перад Рэфармацыяй», якая таксама была перакладзена на нямецкую мову. Асобнай брашурай у ГДР выйшла «Гістарыяграфія Вялікай сялянскай вайны».

М. М. Смірын з'яўляўся аўтарам шматлікіх артыкулаў, прысвечаных Германіі, у разнастайных энцыклапедыях як у СССР, так і за мяжой. Ён прымаў удзел у напісанні і рэдагаванні шэрагу падручнікаў па гісторыі сярэдневякоўя. Яго навуковыя працы перакладаліся нават на венгерскую мову. Адна з апошніх кніг «Да гісторыі ранняга капіталізму ў Германіі» выйшла ў 1969 годзе.

У 1947 годзе за высокія навуковыя дасягненні Маісей Мендзелевіч быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй II ступені, а ў ГДР атрымаў ганаровае званне «доктар філасофіі». Таксама ён быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і шматлікімі медалямі.

Памёр Маісей Мендзелевіч 20 мая 1975 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ермалёнак, В. Гісторык з Дзісны: Маісей Мендзелевіч Смірын (1895–1975) / В. Ермалёнак // Сцяг працы (Міеры). – 1998. – 11 жн. – С. 2.

2. Смірын Маісей Мендэлевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 15 : Следавікі–Трыо. – С. 58.

3. Смірын Маісей Мендзелевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 264–265.

4. Смірын Маісей Мендзелевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 156.

5. Смірын Маісей Мендзелевіч // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 538–539.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Выдатныя людзі ў розных галінах дзейнасці Мёрскі раён