Смялкоўскі Леанід Аляксандравіч
Смялкоўскі Леанід Аляксандравіч – беларускі дамрыст, дырыжор, кампазітар.
Нарадзіўся 17 сакавіка 1933 года ў вёсцы Радунь Лепельскага раёна.
У 1959 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю.
У 1956–1960 гг. выкладаў у Мінскім музычным вучылішчы імя М. Глінкі.
З 1958 года – артыст.
У 1960–1971 гг. – мастацкі кіраўнік секстэта домраў.
У 1983–1993 гг. – артыст у Камерна-інструментальным ансамблі Беларускага тэлебачання і радыё.
Заслужаны артыст Беларускай ССР (1975).
Аўтар араторыі для сімфанічнага аркестра і хору на вершы кубінскіх паэтаў «На Кубу прыходзіць дзень» (1962), квінтэта для 2 скрыпак, альта, віяланчэлі і фартэпіяна (1965), вакальнага цыкла «Званы» для голасу з аркестрам на вершы Ф. Гарсія Лоркі (1971), 5 паэм для хору «Магеланавы воблакі» (1978), уверцюры на беларускія тэмы (1979), рамансаў і песень на словы беларускіх паэтаў, апрацовак народных песень («Ох, і сеяла Ульянаўна лянок», «Дубочак зялёненькі», «Каля майго церама»), аранжыровак твораў беларускіх кампазітараў.
Памёр 24 жніўня 1995 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Скорабагатчанка, А. В. Смялкоўскі Леанід Аляксандравіч / А. В. Скорабагатчанка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 15 : Следавікі–Трыо. – С. 64.
2. Смелковский Леонид Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 475.
3. Смялкоўскі, Л. Мой Нёман. Словы А. Русака / Л. Смялкоўскі // Сто песень беларускіх кампазітараў / уклад. А. М. Чыркун. – Мінск : Беларусь, 2002. – С. 168–169.
4. Смялкоўскі, Л. Пакуль жыве мая бяроза. Словы С. Законнікава / Л. Смялкоўскі // Сто песень беларускіх кампазітараў / уклад. А. М. Чыркун. – Мінск : Беларусь, 2002. – С. 166–167.
СПАСЫЛКІ