Собаль Валерый Раманавіч
Собаль Валерый Раманавіч нарадзіўся 13 студзеня 1955 года ў г. Докшыцы. Беларускі фізік. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1986), дацэнт (2001), доктар фізіка-матэматычных навук (2006), прафесар (2011).
Скончыў БДУ (1976). 3 1976 года ў Інстытуце фізікі АН Беларусі: навуковы, старшы навуковы, з 2003 – вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі цвёрдага цела і праваднікоў НАН Беларусі. 3 2005 года выкладаў ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (аграэнергетычны факультэт, кафедра фізікі, з 2006 – загадчык кафедры). З 2009 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (фізіка-матэматычны факультэт, кафедра фізікі і методыкі выкладання фізікі) – загадчык кафедры. У 2013–2015 гг. быў дэканам факультэта.
Навуковыя інтарэсы: фундаментальныя і прыкладныя даследаванні электрычных, цеплавых, магнітных, трываласных уласцівасцей металаў і матэрыялаў. Навуковыя даследаванні па нізкатэмпературнай электрадынаміцы нармальных металаў і матэрыялаў. Аўтар больш за 120 навуковых прац.
ЛІТАРАТУРА
1. Собаль Валерый Раманавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 638.
СПАСЫЛКІ