Стагурская Зінаіда Уладзіміраўна
Стагурская Зінаіда Уладзіміраўна нарадзілася 9 лютага 1971 г. в. Княжыца Віцебскага раёна.
У 1992 г. яна дасягнула першага сур'ёзнага поспеху – стала чэмпіёнкай СНД. Выступала на трох Алімпіядах (1992, 1996, 2004). У 2002 годзе на чэмпіянаце свету ва Францыі Стагурская выйграла групавую гонку. У 2001-м перамагла ў «Джыра д' Італія» ў агульным заліку. У 2002 г. беларуска стала другой на «Джыра», а пазней першынствавала ў «Вялікай пятлі» (жаночы аналаг «Тур дэ Франс»). Неаднаразовая пераможца этапаў Кубка свету.
Трагічна загінула пад час трэніроўкі на 93-м кіламетры аўтадарогі мяжа Расійскай Федэрацыі – Віцебск – Гомель ў 2009 годзе.
ЛІТАРАТУРА
1. Аўчыннікава, А. Наталля Цылінская: «Зінаіда аддавалася спорту самазабыўна, ён быў сэнсам яе жыцця» / А. Аўчыннікава // Звязда. – 2009. – 27 чэрв. – С. 2.
2. Голесник, С. Взлеты и падения / С. Голесник // Віцьбічы = Витьбичи. – 2002. – 27 дек. – С. 6.
3. Кахнович, И. Белоруска удивляет мир/ И. Кахнович // Знамя юности. – 2000. – 19 окт. – С. 8.
4. Петриков, А. М. Стагурская Зинаида Владимировна / А. М. Петриков // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 413.
5. Сеньков, В. Зинаида Стагурская прославляет белорусский спорт/ В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2002. – 22 авг. – С. 1.
6. Стагурская, З. Зинаида Стагурская: «Я буду долго гнать велосипед...» / З. Стагурская ; беседовала Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2000. – 16 лiстап. – С. 8.