Стралкоў Ігнат Георгіевіч
Стралкоў Ігнат Георгіевіч нарадзіўся 13 лютага 1898 года ў в. Глазамічы Віцебскага раёна. Беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1963), прафесар (1964).
Скончыў Горы-Горацкі земляробчы інстытут (1924). У 1924–1930 гг. у Наркамземе Беларусі. З 1945 у Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН Беларусі. З 1948 загадчык аддзела зернебабовых культур БелНДІ земляробства.
Навуковыя працы па пытаннях апрацоўкі глебы, агратэхнікі, фізіялогіі і біяхіміі раслін, селекцыі і насенняводства зернебабовых культур.
Памёр 16 лютага 1969 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Стралкоў Ігнат Георгіевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. –Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 7 : Застаўка–Кантата. – С. 196.