Струеў Андрэй Сцяпанавіч
Струеў Андрэй Сцяпанавіч нарадзіўся 2 (15) жніўня 1904 года ў Полацку, генерал-маёр артылерыі, удзельнік грамадзянскай вайны.
З 13 гадоў працаваў на 8-м участку чыгункі станцыі Полацк. У Чырвонай Арміі з 1919 года. Служыў у 1-й коннай арміі на Заходнім фронце. У 1926 годзе скончыў Маскоўскую школу чырвоных камандзіраў, служыў у Полацку. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны. Скончыў Маскоўскае артылерыйскае ваеннае вучылішча і працаваў старшым інспектарам ва ўпраўленні камандуючага артылерыяй Чырвонай Арміі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны камандаваў 10-й гвардзейскай артылерыйскай дывізіяй прарыву Рэзерва Галоўнага Камандавання на Калінінскім, Бранскім, 3-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у баях пад Масквой, на Курскай дузе, на Украіне, у Малдавіі, ва Усходняй Прусіі. Пасля вайны – на адказных пасадах у апараце Міністэрства абароны СССР.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Кутузава 2-й ступені, 4 іншымі ордэнамі, медалямі.
Памёр Андрэй Сцяпанавіч 23 красавіка 1969 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Струеў Андрэй Сцяпанавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 269.
2. Струеў Андрэй Сцяпанавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 159.
3. Струев Андрей Степанович // Военноначальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. – Минск : БелЭн, 2005. – С. 185.
4. Струеў Андрэй Сцяпанавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. В. Біч [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2001. – Т. 6. Кн. I : Пузэлі–Усая. – С. 431.