Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сцепаненка Аляксандр Васільевіч

Дата нараджэння
05.10.1938
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. Орша
Дата смерці
15.02.2005
Род дзейнасці
навуковец
Спецыялізацыя
металаапрацоўка
Навуковая ступень
доктар тэхнічных навук (1974)
Узнагароды і прэміі
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1988)
Дзяржаўная прэмія Беларусі (1984)
Ордэн «Працоўнага Чырвонага сцяга» (1981)

Сцепаненка Аляксандр Васільевіч нарадзіўся 5 кастрычніка 1938 года ў Оршы, беларускі вучоны ў галіне апрацоўкі металаў.

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1955 г. А. В. Сцепаненка паступае ў Беларускі палітэхнічны інстытут, які заканчвае ў 1960 г., потым 2 гады працуе інжэнерам-канструктарам на Мінскім аўтамабільным заводзе, пасля чаго паступае ў аспірантуру Беларускага палітэхнічнага інстытута. У 1965 годзе А. В. Сцепаненка паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю.

У 1980 годзе А. В. Сцепаненка абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1986 г. – акадэмікам АН БССР, у 1987 г. – віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук БССР.

Пад кіраўніцтвам А. В. Сцепаненкі распрацаваны арыгінальныя, высокаэфектыўныя спосабы і абсталяванне для вытворчасці парабалічных рысор, да якіх праяўлена вялікая цікавасць вядучых айчынных і замежных фірмаў.

Па выніках навуковай дзейнасці А. В. Сцепаненкі апублікавана больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, атрымана больш за 400 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, падрыхтавана 57 кандыдатаў і дактароў навук.

Ён доўгія гады вёў актыўную навукова-арганізацыйную, навукова-педагагічную і грамадскую работу, з'яўляючыся членам спецыялізаванага савета па абароне дысертацый і навуковых саветаў, экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, рэдкалегіі навуковых часопісаў, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1989–1991 гадоў).

За выдатны ўклад у развіццё навуковых даследаванняў і стварэнне эфектыўных тэхналогій А. В. Сцепаненка узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём, ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, удастоены звання «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР».

Аляксандр Васільевіч Сцепаненка памёр 15 лютага 2005 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Болсун, А. Белорусские имена в науке / А. Болсун // Изобретатель. – 2016. – № 4. – С. 39–48.

2. Ля штурвала беларускай навукі // Зямля Караткевіча / І. А. Яршоў, В. М. Сіднякова. – Орша : Аршанская друкарня, 1997. – С. 235.

3. Русецкий, А. В. Степаненко Александр Васильевич / А. В. Русецкий // Ученые-уроженцы Витебщины – для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. – С. 106–107.

4. Сцепаненка Аляксандр Васілевіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 441.

5. Сцепаненка Аляксандр Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 15 : Следавікі–Трыо. – С. 307.