Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сцяпук Леанід Якаўлевіч

Дата нараджэння
1941
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, аг. Камень
Род дзейнасці
вучоны
Навуковая сфера
механізацыя сельскай гаспадаркі
Навуковая ступень
доктар тэхнічных навук (1992)
Навуковае званне
прафесар тэхнічных навук (1998)

Сцяпук Леанід Якаўлевіч – вядомы беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі.

Нарадзіўся ў 1941 годзе ў аг. Камень Лепельскага раёна.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1957 годзе вадзіцелем у калгасе «Калгасная праўда».

У 1965 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.

З 1965 года працаваў галоўным інжынерам саўгаса «Рошчына», дырэктарам саўгаса «Майскі», дырэктарам птушкафабрыкі «Калінінградская» (Калінінградская вобласць).

У 1983–1998 гг. – намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (зараз РУП «НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі», Мінск).

У 1985 годзе – вынаходнік СССР.

З 1998 года па цяперашні час – загадчык лабараторыі механізацыі прымянення ўгнаенняў і хімічных сродкаў абароны раслін НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі.

Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1998).

Аўтар больш за 200 публікацый, у тым ліку манаграфіі «Механізацыя атрымання і прымянення шматкомплексных сельскагаспадарчых матэрыялаў» (1990); адзін з аўтараў манаграфій «Механізацыя працэсаў хімізацыі і экалогія» (1993), «Машыны для прымянення сродкаў хімізацыі ў земляробстве: канструкцыя, разлік, рэгуляванне» (2006), «Тэхналогіі і машыны для ўнясення мінеральных угнаенняў» (2010). Мае звыш 60 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходкі і патэнтаў.

Сфера навуковых інтарэсаў: пытанні механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Жыве ў Мінску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Міхно, У. Ступені росту / У. Міхно // Лепельскі край. – 2013. – 26 сак. – С. 3.

2. Степук Леонид Яковлевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 492.

3. Степук, Л. Эффективность по крупицам: о виртуальном и реальном энергосбережении в сельском хозяйстве / Л. Степук // Беларуская думка. – 2009. – № 4. – С. 33–37.

4. Сцяпук Леанід Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 15 : Следавікі–Трыо. – С. 318–319.

5. Чайка, М. Степуково поле... / М. Чайка // Республика. – 2011. – 18 лют. – С. 4.