Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Сухоцкі Анатоль Іванавіч

Дата нараджэння
1927
Месца нараджэння
Магілёўская вобласць, Асіповіцкі раён, в. Яноўка
Род дзейнасці
кіраўнік
Спецыялізацыя
паліўна-энергетычная прамысловасць
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
ордэн «Знак Пашаны»
Грамата Вярхоўнага Савета БССР
«Заслужаны энергетык БССР»

Сухоцкі Анатоль Іванавіч нарадзіўся ў 1927 годзе ў в. Яноўка Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны бацька Анатоля Іванавіча па мабілізацыі пайшоў на фронт, а ён з маці і сёстрамі засталіся на акупаванай тэрыторыі. Да таго часу яны ўжо перасяліліся ў Смалявіцкі раён Мінскай вобласці.

Увосень 1943 года сям'я з усім насельніцтвам вёскі была вывезена на працы ў фашысцкую Германію ў г. Генцін, на фабрыку пральных парашкоў, там яны знаходзіліся амаль да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля заканчэння тэхнікума нядоўгі час працаваў майстрам-электрыкам на Мінскім трактарным заводзе. У 1955 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.

Працаваў у сістэме энергетыкі. З 1965 года на будаўніцтве Лукомльскай ДРЭС на пасадзе дзяжурнага інжынера станцыі. З 1969 года – галоўны інжынер, а ў 1975–1988 гг. – дырэктар Лукомльскай ДРЭС.

Анатоль Іванавіч Сухоцкі ўнёс вялікі асабісты ўклад у асваенне планаў па новай тэхніцы і перадавой тэхналогіі энергетычнай вытворчасці. Па яго ініцыятыве пры асабістым удзеле распрацаваны і ўкаранёны стандарт прадпрыемства па арганізацыі сацыялістычнага спаборніцтва, распрацаваны палажэнні і ўкаранёны брыгадныя формы арганізацыі і стымулявання працы ў вытворчых падраздзяленнях, праведзена атэстацыя працоўных месцаў, атэстацыя арганізацыйна-тэхнічнага ўзроўню вытворчасці і шмат іншых спраў.

За сваю працу Анатоль Іванавіч Сухоцкі быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Заслужаны энергетык БССР.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Сухоцкі Анатоль Іванавіч // Памяць: Чашніцкі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.] ; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 442.

2. Якимцова, Е. Однажды и на всю жизнь / Е. Якимцова // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 1997. – 23 снеж. – С. 3.